:

Аб сустрэчы Пасла Бубена А. са Старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова І.Дадонам

27.11.2025 г.

27 лістапада 2025 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Бубена са Старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова Ігарам Додонам.

Бакі разгледзелі пытанні бягучага стану двухбаковага беларуска-малдаўскага парадку дня, падкрэслілі наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Пасол А.Бубен канстатаваў, што Рэспубліка Беларусь заўсёды з'яўлялася для Рэспублікі Малдова надзейным партнёрам у сферы эканамічнага ўзаемадзеяння і сёння гатова да развіцця ўзаемавыгадных праектаў пры наяўнасці цікавасці з малдаўскага боку.

Асобна былі абмеркаваны перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і кантакты дэпутацкага корпуса абедзвюх краін.

Бакі таксама ўдзялілі ўвагу супрацоўніцтву па лініі міжпартыйнага ўзаемадзеяння паміж палітычнай партыяй «Белая Русь» і Партыяй сацыялістаў Рэспублікі Малдова.

Адбыўся абмен думкамі наконт бягучай сітуацыі ў Малдове і Беларусі, і рэгіёне ў цэлым.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць падтрымліваць актыўныя кантакты.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці