Аб удзеле Пасла А.Бубена ў адкрыцці фотавыставы
28.05.2025 г.27 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен прыняў удзел у адкрыцці фотавыставы «Усе мы родам з дзяцінства», якая была арганізавана Агенцтвам міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Малдове і грамадскай арганізацыяй «Беларускі культурны рух Малдовы».
Падчас адкрыцця фотавыставы А.Бубен павіншаваў старшыню Беларускага культурнага руху Малдовы і аўтара фотаработ Ганну Мазур з адкрыццём экспазіцыі, пажадаў ёй творчых поспехаў.
У адкрыцці фотавыставы прынялі ўдзел члены беларускай дыяспары Малдовы, супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове, іншыя запрошаныя госці. Адбылося выступленне вучняў Рэспубліканскага музычнага ліцэя імя Сяргея Рахманінава пад кіраўніцтвам педагога Алы Ляхавецкай-Гуцул.
Плануецца, што экспазіцыя будзе дэманстравацца ў іншых гарадах Малдовы.