:

Аб удзеле Пасла А.Калініна ў адкрыцці новага навучальнага года ў Беларускім культурным цэнтры ў Малдове

17.11.2021 г.

13 лістапада 2021 г. адбылося адкрыццё новага навучальнага года ў Беларускім культурным цэнтры ў Малдове з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Малдове А.Калініна і яго жонкі, прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове, беларускай дыяспары, Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Кішынёве.

У бягучым годзе з-за пандэмічных абмежаванняў мерапрыемства прайшло ў памяшканні Беларускага культурнага цэнтра ў Малдове з захаваннем нормаў дыстанцыі і іншых устаноўленых правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

А.Калінін у сваім выступе адзначыў актыўную працу беларускага культурнага цэнтра, асабліва мастацкай студыі і секцыі па выкладанні беларускай мовы, і пажадаў усім навучэнцам творчых поспехаў і новых дасягненняў у спазнанні дысцыплін, якія будуць запатрабаваныя і ў Беларусі і ў Малдове.

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства пажадалі беларускаму культурнаму цэнтру ў Малдове новых вышынь у развіцці і выказалі надзею на працяг асветніцкай працы, накіраванай на развіццё ў маладога пакалення творчых навыкаў, любові да сваёй Радзімы, яе мовы, гісторыі і культуры.

Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Малдове былі перададзены Беларускаму культурнаму цэнтру і прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Малдове кнігі і альбомы беларускіх аўтараў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці