Аб удзеле ў Дні славянскага пісьменства і культуры
25.05.2026 г.Аб удзеле ў Дні славянскага пісьменства і культуры
24 мая 2026 года ў Дзень славянскага пісьменства і культуры Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Бубен, супрацоўнікі Пасольства сумесна з актывам беларускай дыяспары Малдовы ўсклалі кветкі да помніка Францішку Скарыну ў скверы насупраць Пасольства.
Каля помніка беларускаму першадрукару Пасол Анатоль Бубен звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі штогод святкуецца Дзень славянскага пісьменства і культуры як свята, якое сімвалізуе духоўнае яднанне славянскіх народаў. Беларусы з гонарам аддаюць даніну павагі і памяці нашаму суайчынніку, грамадскаму дзеячу эпохі Адраджэння, першадрукару Францішку Скарыну.
У сваіх выступленнях удзельнікі мерапрыемства гаварылі аб глыбокіх гістарычных сувязях славянскіх народаў, адзначылі вялікі ўклад Ф.Скарыны ў сусветную асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, падкрэслілі, што свята заклікана нагадваць людзям аб вытоках нашай духоўнасці, аб ролі пісьменства ў яе станаўленні і развіцці.