:

Аб навагоднім прадстаўленні ў Пасольстве Беларусі для дзяцей беларускіх арганізацый Малдовы

29.12.2025 г.

29 снежня 2025 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова арганізавала навагодняе свята для дзяцей членаў беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы.

Мерапрыемства традыцыйна прайшло ў беларускай дыпмісіі ў Кішынёве. У рамках святочнай праграмы адбыліся віншаванне Пасла Беларусі ў Малдове Анатоля Бубена, тэатралізаваны паказ, віктарыны і конкурсы.

Спецыяльна для свята юныя госці падрыхтавалі свае выступленні, навагоднія вершы. Ад Пасольства Беларусі юныя артысты атрымалі памятныя прызы, а ўсе ўдзельнікі дзіцячага свята — салодкія навагоднія падарункі ад беларускага вытворцы СААТ «Камунарка».

Напярэдадні, 28 снежня 2025 г., падарункі ад Пасольства Беларусі ў Малдове атрымалі таксама дзеці беларускіх грамадскіх арганізацый Прыднястроўя, для якіх Ціраспальскай грамадскай арганізацыяй «Таварыства беларускай культуры» і Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова было праведзена навагодняе прадстаўленне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці