Аб удзеле Пасольства ў мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі
12.05.2025 г.9 мая 2025 г. у гонар 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен сумесна з пасламі Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Малдова, дыпламатамі дыппрадстаўніцтваў і членамі сем'яў, усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле «Вечнасць» у Кішынёве.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах на Мемарыяле таксама прынялі ўдзел члены беларускіх, рускіх грамадскіх арганізацый, палітычныя і грамадскія дзеячы, шматлікія неабыякавыя грамадзяне Малдовы.
Беларускія дыпламаты разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары таксама ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне Радзімы, усклаўшы кветкі да адрэстаўраванай сіламі Пасольства Беларусі да юбілейнай даты Перамогі памятнай дошкі, што была устаноўлена ў Алеі беларускіх бяроз, высаджанай на Мемарыяле 6 мая 2008 года ў гонар 63-й гадавіны Перамогі.
У гэты ж дзень адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны кіраўнікамі беларускай, казахстанскай і расійскай дыпмісій у Малдове. Пасол Беларусі А.Бубен у сваім прывітанні да гасцей акцэнтаваў увагу на ўкладзе беларусаў у агульную Перамогу, падкрэсліўшы, што атрымана яна ў саюзе з брацкімі народамі СССР і антыгітлераўскай кааліцыяй. Пасол таксама адзначыў, што ў Беларусі памяць аб Вялікай Перамозе — частка нацыянальнай ідэі, а захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа з 2022 года з'яўляецца канстытуцыйнай нормай.
У рамках прыёму кіраўніцтвам малдаўскай Славянскай праваабарончай арганізацыі «Веча» беларускаму боку ў асобе экс-губернатараў Віцебскай і Брэсцкай абласцей былі перададзены юбілейныя памятныя медалі «За заслугі ў аднаўленні воінскіх помнікаў» на тэрыторыі Малдовы.