:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Малдове А.Калініна з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Русланам Балбачан

03.12.2021 г.

1 снежня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Калініна з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Русланам Балбачан.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Пацвердзілі сяброўскі і канструктыўны характар двухбаковых беларуска-малдаўскіх адносін і выказалі зацікаўленасць у іх далейшым умацаванні.

Акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці актывізацыі работы па правядзенню чарговага паседжання Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, што надасць дадатковы імпульс развіццю адносін паміж дзвюма краінамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці