Аб удзеле Пасла А.Бубена ў выніковай сустрэчы Каардынацыйнага савета беларускіх аб'яднанняў Малдовы
21.12.2025 г.20 снежня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове прынялі ўдзел у выніковым пасяджэнні Каардынацыйнага савета беларускіх аб'яднанняў Рэспублікі Малдовы, якое адбылося ў г. Вадул луй Водэ.
У ходзе пасяджэння адбылося абмеркаванне справаздачы аб праведзеных у 2025 годзе мерапрыемствах беларускай дыяспары, праекта Плана работы Каардынацыйнага савета на 2026 год.
Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Бубен праінфармаваў членаў беларускай дыяспары аб выніках работы VII пасяджэння Усебеларускага народнага сходу (УНС), прыняцці УНС Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку.