Аб удзеле Пасла А.Бубена ў адкрыцці выставак, прысвечаных харчовай прамысловасці
15.05.2025 г.15 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен прыняў удзел у адкрыцці выставак, прысвечаных харчовай прамысловасці і тэхналогіям упакоўкі прадукцыі — Horeca Expo, Food & Drinks, Food Technology і Packaging. Depot». Мерапрыемства арганізавана на плошчах Міжнароднага выставачнага цэнтра Moldexpo ў Кішынёве, дзе свае інавацыі для развіцця харчовай прамысловасці прэзентавалі больш за 150 кампаній.
Выстаўка «Horeca Expo» — прэм'ера ў праграме Moldexpo. Тут прадстаўлены абсталяванне, мэбля, тэхніка, бытавая тэхніка, посуд, тэкстыль, аксэсуары, сістэмы ачысткі для рэстаранаў, кафэ і прадпрыемстваў грамадскага харчавання.