:

Аб удзеле пасла А. Калініна ў адкрыцці новага прадпрыемства па выпуску трактароў «МТЗ» у г. Камрат

18.11.2021 г.

17 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Малдове А.Калінін прыняў удзел у спуску са стапеляў першага трактара, сабранага на новым сумесным прадпрыемстве па зборцы трактароў «МТЗ» сярэдняй і падвышанай магутнасці ў г.Камрат.

Праект рэалізаваны беларуска-малдаўскім прадпрыемствам Гандлёвы дом «МТЗ-Лідар» па ліцэнзіі і пры тэхнічнай падтрымцы ААТ «Мінскі трактарны завод». Магутнасць вытворчасці на першапачатковым этапе складае не менш за 100 трактароў у год. У далейшым плануецца пашырыць сумесную вытворчасць, для чаго ў прадпрыемства маюцца адпаведныя плошчы і тэхнічныя магчымасці.

А.Калінін азнаёміўся са зборачнай вытворчасцю і выказаў падзяку калектыву зборачнага прадпрыемства за праведзеную працу.

У сваім выступе А.Калінін адзначыў, што зборачны праект запушчаны ў самы кароткі час і з'яўляецца чарговым пацвярджэннем развіцця беларуска-малдаўскага кааперацыйнага супрацоўніцтва. Адкрыццё дадзенай вытворчасці дасць магчымасць стварыць новыя працоўныя месцы ў Малдове, а таксама наблізіць беларускую прадукцыю да малдаўскіх спажыўцоў трактарнай тэхнікі.

Пасол таксама выказаў надзею, што ў 2022 годзе будзе запушчаны яшчэ адзін сумесны беларуска-малдаўскі праект па зборцы камбайнаў «Гомсельмаш» у Гагаузіі, рэалізацыя якога ў цяперашні час прапрацоўваецца бакамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці