Аб сустрэчы ў Пасольстве Беларусі ў Малдове з камандай па армрэстлінгу
23.08.2024 г.23 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся ў Пасольстве Беларусі з членамі беларускай каманды, якія прымаюць удзел у 45-м чэмпіянаце свету па армрэстлінгу, які праходзіць у г. Кішынёве. Чэмпіянат сабраў больш за 1500 спартсменаў, афіцыйных асоб і балельшчыкаў з 61 краіны.
Беларуская каманда пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Алега Дразда прадстаўлена 6 спартсменамі: 22-разовым чэмпіёнам свету, 18-разовым чэмпіёнам Еўропы, 12-разовым пераможцам Кубка свету па армрэстлінгу, заслужаным майстрам спорту Віктарам Братчэнем; 7-разовым чэмпіёнам Беларусі, майстрам спорту Дзмітрыем Бесанам; бронзавым прызёрам Чэмпіянату свету, шматразовым чэмпіёнам Беларусі, майстрам спорту Іванам Вярэнічам; чэмпіёнкай свету, майстрам спорту міжнароднага класа Таццянай Калюк і майстрам спорту Ганнай Мельнікавай.
Пасол цёпла прывітаў землякоў-спартсменаў. А.Калінін ад імя Пасольства павіншаваў В.Братчэню з двума залатымі медалямі на чэмпіянаце ў вагавой катэгорыі да 80-ці кг і ўручыў ганаровую грамату, а таксама пажадаў перамог спартсменам, якія працягваюць барацьбу за медалі.
Традыцыйна спартсмены ўсклалі кветкі да помніка Францыску Скарыне, устаноўленаму ў Кішынёве насупраць беларускага Пасольства.