Аб удзеле Пасла А.Бубена ў свяце «Купалле»
08.07.2025 г.6 ліпеня 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у традыцыйным свяце «Купалле».
Свята было арганізавана Агенцтвам міжэтнічных адносін сумесна з Беларускім культурным цэнтрам і грамадскімі арганізацыямі беларусаў на базе турыстычнага комплексу «Касцешць».
У рамках культурнай праграмы госці свята прынялі ўдзел у круглым стале «Гісторыя ўзнікнення свята «Купалле», у майстар-класе «Захоўваем беларускія традыцыі» з пляценнем вянкоў, лекавымі раслінамі і старажытнымі сэнсамі. Прагучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова «Зорачкi».