:

Аб перамогах беларускіх спартсменаў на Адкрытым Кубку Еўропы па кікбоксінгу

21.10.2024 г.

У Кішынёве з 16 па 20 кастрычніка прайшоў Адкрыты Кубак Еўропы па кікбоксінгу WKF у раздзеле К-1, лоу-кік.

Нацыянальная каманда Беларусі была прадстаўлена шасцю спартсменамі.

Спартсмены віцебскай школы — Саўчанка Станіслаў і Чарнецкі Іван — заваявалі золата ў сваіх вагавых катэгорыях. Бронзавыя медалі — у мінчан Абрамовіча Уладзіслава і Вароніка Андрэя.

Нечытайла Віктар і Казаку Максім — беларускія спартсмены, якія прадстаўляюць Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», — таксама сталі пераможцамі турніру ў раздзелах лоў-кік і К-1.

Акрамя таго, Максім і Віктар прынялі ўдзел у баях за тытул Чэмпіёна свету па кікбоксінгу WKF сярод прафесіяналаў.

Казаку М. накаўтам перамог у першым раундзе саперніка з Нарвегіі. Пояс Чэмпіёна пераможцу ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін.

Нечытайла В. у другім раундзе спыніў румынскага спартсмена, выйграўшы тэхнічным накаўтам.

За беларускіх спартсменаў разам з трэнерамі балела каманда Пасольства Беларусі ў Малдове.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці