:

Аб сустрэчы Пасла А.Бубена з Паслом Кітая ў Малдове

23.05.2025 г.

23 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Малдова Янь Вэньбінем.

Кіраўнікі дыпламатычных місій адзначылі высокую дынаміку развіцця беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі ў Рэспубліцы Малдова і перспектывах развіцця абстаноўкі ў рэгіёне.

Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння з малдаўскімі партнёрамі, пацвердзілі намер працягваць узаемадзеянне паміж дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі і Кітая.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці