:

Аб правядзенні суботніка ў гаспадарцы «Тамай-Вінэкс» (Гагаузія)

29.09.2025 г.

27 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен і калектыў Пасольства сумесна з членамі сем'яў прынялі ўдзел у суботніку па зборы вінаграду, які быў праведзены на тэрыторыі Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія Рэспублікі Малдова. Мерапрыемства было праведзена ў гонар Дня народнага адзінства, які святкуецца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня.

Суботнік быў арганізаваны пры садзейнічанні Ганаровага консула Беларусі ў Малдове Канстанціна Сібава ў гаспадарцы «Тамай-Вінекс» (Гагаузія), прадукцыя якога на працягу многіх гадоў экспартуецца ў Рэспубліку Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці