Аб сустрэчы Пасла А.Бубена з Дзяржаўным сакратаром МЗС С.Міхавым
04.06.2025 г.4 чэрвеня 2025 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Малдова адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Бубена з Дзяржаўным сакратаром МЗС Малдовы Сяргеем Міхавым.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва. Асноўны акцэнт быў зроблены на неабходнасці ўмацавання двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, канстатавана наяўнасць узаемнай зацікаўленасці ў інтэнсіфікацыі дзелавых сувязей бізнес-колаў дзвюх дзяржаў. У гэтым кантэксце была падкрэслена вядучая роля Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пасол А.Бубен падкрэсліў адкрытасць беларускага боку да аднаўлення актыўнага эканамічнага ўзаемадзеяння з Малдовай.
Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі падзякаваў малдаўскаму боку ў асобе Агенцтва міжэтнічных адносін за падтрымку грамадскіх арганізацый беларусаў Малдовы, асноўная дзейнасць якіх накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, культуры і нацыянальных традыцый Беларусі.
У ходзе сустрэчы быў пацверджаны намер прадоўжыць прагматычны двухбаковы дыялог, які адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Малдовы.