Аб удзеле Пасла ў Дні памяці Пятра Машэрава
06.10.2025 г.5 кастрычніка 2025 г. у г. Ціраспалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у Дне памяці Пятра Міронавіча Машэрава.
Мерапрыемства было арганізавана Ціраспальскай грамадскай арганізацыяй «Таварыства беларускай культуры», нязменным заснавальнікам і старшынёй якой з'яўляецца Тамара Рыгораўна Ломцева. Удзельнікам гэтага памятнага мерапрыемства былі прадстаўлены цікавыя факты з жыцця легендарнага чалавека П.М. Машэрава, публікацыі СМІ аб яго рабоце, фотаматэрыялы, вершы. Таксама дэманстраваўся дакументальны фільм пра яго жыццё і дзейнасць.