:

Аб удзеле ў Этнакультурным фестывалі

22.09.2025 г.

21 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у Этнакультурным фестывалі «Адзінства праз разнастайнасць», які быў арганізаваны Агенцтвам міжэтнічных адносін i Прымарыяй г.Кішынёва.

У рамках фестывалю Беларускім культурным цэнтрам у Малдове, беларускай дыяспарай і Пасольствам Беларусі ў Малдове быў арганізаваны экспазіцыйны стэнд «Беларускі падворак», які прадэманстраваў традыцыі і побыт беларускай вёскі.

На пляцоўцы беларускага падворка адбылася сустрэча Пасла Беларусі Анатоля Бубена і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў Малдовы з Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова Майяй Санду. У ходзе сустрэчы беларускі бок пазнаёміў Прэзідэнта Малдовы з традыцыямі святкавання ў Беларусі завяршэння ўборкі ўраджаю.

У рамках фестывалю адбыўся канцэрт з удзелам артыстаў і мастацкіх калектываў розных дыяспар, якія пражываюць у Малдове. Прагучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова «Зорачкi» (г.Кішынёў) і Віктара Тырзіу (г.Бендэры), адбылося выступленне танцавальнай студыі «Крылы» беларускай абшчыны муніцыпія Бэлць.

Гасцям фестывалю былі прапанаваны прыгатаваныя членамі дыяспары стравы беларускай кухні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці