:

Аб правядзенні выставы беларускіх кніг, прысвечанай Дню славянскага пісьменства

26.05.2026 г.

Аб правядзенні выставы беларускіх кніг, прысвечанай Дню славянскага пісьменства

25 мая 2026 года ў Доме Нацыянальнасцяў (г.Кішынёў) Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Бубен сумесна з актывам беларускай дыяспары Малдовы прыняў удзел у адкрыцці выставы беларускіх кніг, якая была арганізавана Агенцтвам міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова і Беларускім культурным цэнтрам у Малдове да Дня славянскага пісьменства.

Падчас адкрыцця выставы Анатоль Бубен звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім адзначыў значэнне свята для ўсіх славянскіх народаў, уклад беларускага асветніка Францыска Скарыны ў сусветную культуру і выдавецкую дзейнасць.

У адкрыцці выставы таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар Агенцтва міжэтнічных адносін Малдовы Вячаслаў Рабчынскі, члены беларускай дыяспары Малдовы, якія гаварылі аб вытоках нашай духоўнасці, ролі пісьменства ў яе станаўленні і развіцці славянскіх народаў. Прагучалі ўспаміны аб жыцці і дзейнасці вялікіх беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

У рамках праграмы мерапрыемства адбыліся выступленні творчых калектываў: ансамбль кішынёўскай беларускай суполкі «Зорачкi», акардэаніст Віктар Тырзіў з г.Бяндэры.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці