:

Аб правядзенні прыёму з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

28.06.2024 г.

26 чэрвеня 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У сваім прывітанні да гасцей Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін асобна спыніўся на ўкладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу, а таксама падкрэсліў неабходнасць захавання гістарычнай памяці. Пасол расказаў аб сучасных дасягненнях суверэннай Беларусі, адзначыў, што фундамент беларускай дзяржаўнай палітыкі — сацыяльна-арыентаваная эканоміка. А.Калінін акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь заўсёды выступае за наладжванне ўзаемаадносін паміж рознымі геапалітычнымі сіламі і справядлівае светаўладкаванне, дзе няма перавагі нацый і ідэалогій, падтрымлівае тыя саюзы, у якіх узаемадзеянне ўдзельнікаў выбудоўваецца праз дыялог, кансэнсус і пошук кампрамісаў.

Акрамя таго, госці Пасольства былі праінфармаваны пра яшчэ адну юбілейную дату, якая адзначаецца ў 2024 годзе, — 105-годдзе беларускай дыпламатычнай службы, а таксама шляхі яе станаўлення і развіцця.

У рамках прыёму прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання юбілейным медалём «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Таксама з нагоды святкавання гадавіны вызвалення Беларусі гасцям была прадстаўлена фотавыстава «Беларусь непераможная».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы Азербайджана, Катара, Кітая і Расіі, прадстаўнікі дыпкорпуса Казахстана і Турцыі, а таксама прадстаўніцтваў АБСЕ і ААН у Малдове, дэпутаты парламента, прадстаўнікі сталічнай адміністрацыі і АТУ Гагаузія, грамадскія і культурныя дзеячы Малдовы, актыў беларускай дыяспары і кіраўнікі шэрага нацыянальных таварыстваў Малдовы, бізнес-партнёры Рэспублікі Беларусь. Сярод гасцей Пасольства былі таксама беларускія спартсмены, — Віктар Нечытайла і Максім Казаку, — якія будуць прадстаўляць Беларусь на Міжнародным турніры па кікбоксінгу WAKO PRO на Кубак мэра Кішынёва 28 — 29 чэрвеня б.г. у малдаўскай сталіцы.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці