Аб удзеле Пасла А.Бубена ў фестывалі ў г.Бэльц
21.09.2025 г.19 верасня 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у штогадовым фестывалі этнічных супольнасцяў пад назвай “Адзінства ў разнастайнасці”, які адбыўся ў горадзе Бэльц.
Фестываль арганізаваны мэрыяй горада Бэльц пры ўдзеле грамадскіх арганізацый Малдовы. Асноўная мэта фестывалю — прасоўванне культурнай разнастайнасці, умацаванне міжэтнічнага дыялога і развіццё сяброўскіх адносін паміж народамі, якія пражываюць у Рэспубліцы Малдова.
У рамках культурнай праграмы госці фестывалю пазнаёміліся з традыцыямі і побытам беларускай вёскі, звычаямі беларусаў па святкаванні завяршэння ўборкі ўраджаю, пачастункамі беларускай кухні. У рамках фестывалю прагучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля беларускай суполкі Рэспублікі Малдова “Зорачкi”.