:

Аб мерапрыемстве ў Дзень вызвалення Малдовы

25.08.2026 г.

24 жніўня адзначаецца Дзень вызвалення Малдовы ад фашысцкіх захопнікаў, што звязана з поспехам Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944 года.

У гэты дзень Пасол і супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з актывам арганізацый беларускай дыяспары ў Кішынёве ўсклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле «Вечнасць» у сталіцы Малдовы.

Таксама беларускія дыпламаты і прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшанавалі намяць палеглых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі на Алеі беларускіх бяроз, высаджанай на Мемарыяле ў годар 63-й гадавіны Перамогі. 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці