:

Аб наведванні Рэспублікі Беларусь у мэтах вакцынацыі

22.07.2021 г.

Інфармуем, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2021 г. № 400 зацверджана Палажэнне аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у мэтах вакцынацыі і парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак на вакцынацыю.

Даведачна. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак наведвання Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі дзяржаў, названых у дадатку да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2021 г. № 251, і дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы (пагадненні) аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян (далей — іншаземцы), у мэтах вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 на тэрмін не больш за пяць сутак, а таксама парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак на вакцынацыю ад іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь у гэтых мэтах.

Адначасова адзначаем, што, як і раней, у адпаведнасці з п. 236 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530, замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем асоб, указаных у пункце 237 Палажэння, абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй на выпадак аказання ім медыцынскімі ўстановамі хуткай медыцынскай дапамогі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці