:

Аб святкаванні Дня беларускага пісьменства

30.08.2024 г.

30 жніўня 2024 года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які штогод святкуецца ў першую нядзелю верасня, Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін і супрацоўнікі Пасольства ўсклалі кветкі да помніка Францішку Скарыне ў скверы ў цэнтры Кішынёва.
Каля помніка беларускаму першадрукару Амбасадар Анатоль Калінін звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Ён падкрэсліў, што напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета святкуецца ў г.Івацэвічы (Брэсцкая вобласць), беларусы з гонарам аддаюць даніну павагі і памяці нашаму суайчынніку, грамадскаму дзеячу эпохі Адраджэння, пісьменніку Францішку Скарыне. У гэтым годзе свята праходзіць пад знакам найважнейшых для Беларусі юбілейных дат — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі, 70-гадовага юбілею Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.
У сваіх выступленнях удзельнікі мерапрыемства адзначылі вялікі ўклад Ф.Скарыны ў сусветную асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, падкрэслілі, што свята заклікана нагадваць людзям пра вытокі нашай духоўнасці, ролю свята ў захаванні і прымнажэнні найбагацейшай культурнай спадчыны нашай краіны і традыцый беларускага народа.
Увечары гэтага ж дня мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства было працягнута ў фармаце «Сустрэча сяброў»: на пляцоўцы Арт-кафэ-музея «CoffeMolka» сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Малдове і госці сталіцы. Іх увазе была прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю Беларусі, вершы класікаў беларускай паэзіі. Музычная частка вечарыны была прадстаўлена опернай спявачкай Маргарытай Будей, якая выканала творы беларускіх кампазітараў. У рамках свята была таксама прадстаўлена экспазіцыя карцін беларускага і малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці