Аб удзеле ў свяце «Купалле»
15.07.2026 г.11 ліпеня 2026 года прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у традыцыйным свяце «Купалле», якое адбылося на беразе ракі Днестр у г.Бендэры.
Свята было арганізавана Беларускім культурным цэнтрам і грамадскімі арганізацыямі беларусаў.
У рамках культурнай праграмы госці свята пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята «Купалле», прынялі ўдзел у майстар-класе пляцення вянкоў з выкарыстаннем лекавых раслін. Праведзены конкурсы пошуку папараць-кветкі і выбару найбольш прыгожага вянка, вырабленага ўдзельнікамі. Прагучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў і песні ў выкананні ансамбля беларускай суполкі Рэспублікі Малдова «Зорачкi». Завяршылася мерапрыемства карагодамі і скачкамі праз вогнішча, пусканнем вянкоў на ваду Днястра.