:

Аб святкаванні Дня роднай мовы

23.02.2026 г.

21 лютага супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з прадстаўнікамі арганізацый беларускай дыяспары ў Малдове ўрачыста адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, прысвечаны захаванню моўнай і культурнай разнастайнасці і самабытнасці народаў свету.
У Беларускім культурным цэнтры ў Кішынёве быў адкрыта тэматычны стэнд, прысвечаны Дню роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмленыя з гісторыяй узнікнення гэтага міжнароднага свята. Супрацоўнікі Пасольства і прадстаўнікі дыяспары чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя ўшанаванню роднай мовы і нашай Радзімы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці