:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўстаноўчым пасяджэнні парламента XII склікання

22.10.2025 г.

22 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен прыняў удзел ва ўстаноўчым пасяджэнні Парламента Рэспублікі Малдова XII склікання.

З пасланнем да дэпутатаў новага Парламента звярнулася Прэзідэнт Малдовы Майя Санду.

У першым пасяджэнні новаабранага заканадаўчага органа таксама ўзялі ўдзел абраныя дэпутаты, члены Канстытуцыйнага суда, Цэнтральнай выбарчай камісіі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Малдове. 

Парламенцкія выбары прайшлі ў Малдове 28 верасня 2025 г.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці