:

Аб правядзенні прыёму з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2025 г.

1 ліпеня 2025 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У сваім прывітанні да гасцей Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен акцэнтаваў увагу, што сёлета адзначалася 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвіг пакалення пераможцаў у якой прадаўжае духоўна звязваць жыхароў Беларусі і Малдовы. Пасол таксама зазначыў, што свет знаходзіцца ў стадыі глабальнай трансфармацыі. А.Бубен падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь заўсёды выступала за пабудову справядлівага светапарадку і сёння заклікае да стварэння агульнай прасторы даверу і супрацоўніцтва, умацавання шматпалярнасці, кансалідацыі пазітыўных палітычных, эканамічных і іншых працэсаў у інтарэсах усіх краін і народаў.

У рамках прыёму таксама была прадстаўлена фотавыстава Нацыянальнай акадэміі навук «Беларусь без межаў: ад прастораў ледзянога кантынента да касмічных далей», якая дэманструе высокатэхналагічныя дасягненні Беларусі ў асваенні Антарктыды і заваяванні космасу.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпкорпуса Азербайджана, Казахстана, Катара, Кітая, Расіі і Турцыі, а таксама прадстаўніцтваў АБСЕ, ААН і МАМ у Малдове, дэпутаты парламента, кіраўнікі шэрага палітычных партый Малдовы, прадстаўнікі рэгіёнаў, грамадскія і культурныя дзеячы, актыў беларускай дыяспары і бізнес-партнеры. 

Госці Пасольства змаглі пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, уключаючы кандытарскую прадукцыю, паслухаць беларускія песні ў выкананні дыяспары, азнаёміцца з друкаванымі выданнямі, прысвечанымі Беларусі.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці