:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў свяце сям'і

19.05.2026 г.

Аб удзеле Пасла Беларусі ў свяце сям'і

17 мая 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у свяце сям'і.

Мерапрыемства было праведзена Беларускім культурным цэнтрам у Малдове і Каардынацыйным саветам беларускіх арганізацый Малдовы пры падтрымцы Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова і яго генеральнага дырэктара Вячаслава Рабчынскага.

Падчас адкрыцця свята Пасол Анатоль Бубен, старшыня Беларускага культурнага цэнтра Ганна Бабін і генеральны дырэктар Агенцтва Вячаслаў Рабчынскі павіншавалі прысутных з Міжнародным днём сям'і, пажадаўшы народам Беларусі, Малдовы і ўсіх краін СНД і свету, дабра і дабрабыту. У рамках праграмы мерапрыемства прагучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля беларускай суполкі Рэспублікі Малдова «Зорачкi». На святочную ўрачыстасць прыбылі госці з вёскі Паланка, Кэлэрашскага раёна — фальклорны ансамбль «Doruleț» пад кіраўніцтвам Таццяны Попа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці