:

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

21.06.2024 г.

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень беларусы ўзгадваюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Вайна бязлітасна ўварвалася ў лёсы людзей, назаўжды змяніўшы іх жыццё, назаўжды падзяліўшы на тое, што было да і пасля, назаўжды забрала родных і блізкіх.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», паводле якога нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР. На тэрыторыю Беларусі надыходзіла самая магутная групоўка нямецкіх войскаў.

У першыя дні вайны войскі Заходняга фронта вялі цяжкія абарончыя баі ў Беларусі, наносілі кантрудары. Байцы Чырвонай арміі прадэманстравалі бяспрыкладную мужнасць і самаахвярнасць, што прывяло да поўнага крушэння плана вокамгненной вайны.

У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Вайсковымі злучэннямі падчас вайны камандавалі 217 генералаў і адміралаў — беларусаў.

Імёны многіх нашых суайчыннікаў сталі легендарнымі, іх ведалі на ўсіх франтах. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара — памяць аб іх будзе жыць вечна.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці