Аб сустрэчы Пасла А.Бубена з Паслом Азербайджана ў Малдове
30.05.2025 г.30 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Малдова Ульві Бахшаліевым.
Паслы пацвердзілі, што беларуска-азербайджанскія адносіны маюць характар стратэгічнага партнёрства і вялікі патэнцыял для далейшага паглыблення супрацоўніцтва.
Кіраўнікі дыпмісій абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках узаемадзеяння з Малдовай, таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у краіне.
У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі намер падтрымліваць актыўныя кантакты паміж дыппрадстаўніцтвамі абедзвюх краін.