:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў мерапрыемствах з нагоды 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2023 г.

З нагоды 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Андрэй Кароль і прадстаўнікі Пасольства Беларусі сумесна з беларускай дыяспарай усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць», а таксама ў алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У памятным мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій Расійскай Федэрацыі, Казахстана, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Малдовы.

У гэты ж дзень дыпламаты Пасольства і актыў беларускай дыяспары Малдовы прынялі ўдзел у адкрыцці рэканструяванага і добраўпарадкаванага помніка ў гонар загінуўшых савецкіх воінаў-аднавяскоўцаў вёскі Мічурына Дрокіеўскага раёна Малдовы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці