Пра ўдзел у свяце «Гуканне вясны»
06.04.2026 г.Пра ўдзел у свяце «Гуканне вясны»
5 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, супрацоўнікі Пасольства сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у свяце «Гуканне вясны», якое ўпершыню адбылося ў г.Ціраспалі.
Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла Таварыства беларускай культуры г.Ціраспаль, арганізатарам – Каардынацыйны савет беларускіх арганізацый Малдовы.
Па традыцыі ўсе грамадскія арганізацыі беларусаў Малдовы збіраюцца для святкавання пачатку вясны, правядзення старажытных беларускіх абрадаў заклікання вясны. Гэтае яркае мерапрыемства, пакліканае абудзіць вясну і прынесці ў жыццё радасць і абнаўленне, было прасякнута духам беларускіх традыцый.
У рамках праграмы свята адбыліся выступленні творчых калектываў: ансамбль кішынёўскай беларускай абшчыны «Зорачкi», акардэаніст Віктар Тырзіу з г.Бэндэры, дзіцячы калектыў беларускай песні «Сузор'е» з Грыгарыопаля, студыя «Міленіум» са Слабадзеі.