:

Пра ўдзел Пасла ў святкаванні старажытнага беларускага свята “Шчадрэц”

17.01.2026 г.

17 студзеня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, супрацоўнікі Пасольства сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у святкаванні старажытнага беларускага свята “Шчадрэц”.

Мерапрыемства было праведзена Беларускім культурным цэнтрам у Малдове і Каардынацыйным саветам беларускіх арганізацый Малдовы ў Доме Нацыянальнасцяў (г.Кішынёў) пры падтрымцы Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова і яго генеральнага дырэктара Вячаслава Рабчынскага.

Па традыцыі ўсе грамадскія арганізацыі беларусаў Малдовы збіраюцца для святкавання пачатку новага года, правядзення старажытных беларускіх абрадаў калядавання. Шчадрэц — асноўнае са свят каляднага цыклу. Ён з'яўляецца часткай старажытных зімовых абрадаў і вядомы перш за ўсё дзякуючы шчадроўкам – святочным абходам дамоў з песнямі і пажаданнямі багацця і ўраджаю.

Падчас адкрыцця свята Пасол Анатоль Бубен і генеральны дырэктар Агенцтва Вячаслаў Рабчынскі павіншавалі прысутных з пачаткам новага года, пажадаўшы народам Беларусі, Малдовы і ўсіх краін СНД мiра, дабра і дабрабыту ў 2026 годзе.

У святкаванні Шчадрэца ўзялі ўдзел армянская, балгарская, нямецкая, польская, руская і ўкраінская дыяспары Малдовы.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці