Аб сустрэчы Пасла А.Калініна з новым кіраўніком дыпмісіі Расіі ў Малдове
29.10.2024 г.29 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Малдова Алегам Озеравым, які прыбыў у Малдову.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па шырокім коле пытанняў, у тым ліку беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін з Рэспублікай Малдова. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням рэгіянальнага парадку дня. Кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў пацвердзілі гатоўнасць працягваць канструктыўнае ўзаемадзеянне.
У ходзе наведвання Пасольства Беларусі Алег Озераў таксама азнаёміўся з фотавыставай «Беларусь без межаў: ад прастораў ледзянога кантынента да касмічных далей».