Аб наведванні Паслом Тараклійскага раёна
29.08.2025 г.28 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен наведаў Тараклійскі раён, дзе прыняў удзел у прастольным свяце вёскі Картэн у гонар дня Успення Прысвятой Багародзіцы Марыі і 195-годдзя ўтварэння населенага пункта. Большая частка яго жыхароў — этнічныя балгары. У Балгарыі існуе сяло з такой жа назвай.
Пасол А.Бубен павіншаваў жыхароў і гасцей са святам, з прымарам сяла Сцяпанам Тануркавым абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння па пытаннях, якія маюць узаемную цікавасць.