Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Малдове ў Дні славянскага пісьменства
24.05.2023 г.Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з кіраўнікамі і актывам беларускай дыяспары Малдовы 24 мая 2023 года, у Дзень славянскага пісьменства, усклалі кветкі да помніка Францыску Скарыне ў скверы ў цэнтры Кішынёва.
У сваіх выступленнях удзельнікі мерапрыемства гаварылі аб глыбокіх гістарычных сувязях славянскіх народаў, адзначылі вялікі ўклад Ф.Скарыны ў сусветную асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, падкрэслілі аб'яднаючы характар культурных кантактаў.
У рамках святкавання Дзён славянскага пісьменства 26 мая ў Беларускім культурным цэнтры таксама адбудзецца паказ спектакля на беларускай мове ў пастаноўцы аматарскага тэатральнага калектыву «Ранак».