:

Аб сустрэчы Пасла А.Калініна з Паслом Расіі ў Малдове

06.12.2024 г.

5 снежня 2024 г. напярэдадні 25-годдзя стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Малдова Алегам Озеравым.

Бакі разгледзелі вынікі інтэграцыйнага праекта, дасягнутыя ў рамках Саюзнай дзяржавы ў эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Асобная ўвага была ўдзелена пасяджэнню Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, запланаванаму да правядзення ў Мінску 6 снежня 2024 года з удзелам прэзідэнтаў дзвюх краін.

Кіраўнікі дыпмісій таксама абмеркавалі ініцыятыву распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі, Сумеснае бачанне якой было падпісана міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі 22 лістапада 2024 г. у Брэсце.

Таксама былі разгледжаны перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковых адносін з Рэспублікай Малдова.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці