Аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Малдовы
Развіццё рэгіянальных сувязяў паміж раёнамі і гарадамі Беларусі і Малдовы разглядаецца ў якасці аднаго з важных фактараў росту двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і пашырэння гуманітарных кантактаў.
Ініцыятыўная праца Пасольства па наладжванні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва знайшла падтрымку з боку беларускіх і малдаўскіх рэгіёнаў.
На міжраённым узроўні былі ўсталяваны сувязі паміж Бабруйскім раёнам і раёнам Аненій Ной, Гомельскім раёнам і раёнам Едзінец, Светлагорскім раёнам і раёнам Калараш, Ваўкавыскім, Барысаўскім раёнамі і Страшэнскім раёнам, Слонімскім раёнам і раёнам Целенешты, Кобрынскім раёнам і раёнам Кагул, Маладзечанскім раёнам і раёнам Фларэшты, Клецкім раёнам і раёнам Каушаны, Дзяржынскім раёнам і раёнам Рышкань, Ганцавіцкім раёнам і раёнам Леова, Баранавіцкім раёнам і раёнам Гладень, Гродзенскім раёнам і раёнам Архей, Рэчыцкім раёнам і раёнам Окніца, Салігорскім раёнам і г.Чадыр-Лунга.
Міжрэгіянальныя пабрацімскія сувязі ўстаноўлены паміж буйнымі гарадамі і адміністрацыйнымі ўтварэннямі дзвюх краін: Мінск з Кішынёвам і Ціраспалем; Віцебск, Полацк, Орша, Рэчыца з Бельцамі, Магілёўская, Гомельская і Мінская вобласці з Гагаузіей, горад Жодзіна з муніцыпалітэтам Хынчешты.
З улікам непрызнанага статусу Прыднястроўя развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва з ім з'яўляецца асноўнай пляцоўкай для падтрымання кантактаў і нарошчвання беларускай эканамічнай прысутнасці ў рэгіёне.
Развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва дазволіла прыцягнуць да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі малдаўскі сярэдні і малы бізнес, размешчаны ў рэгіёнах, і пашырыць круг знешнеэканамічных кантактаў. Ўсталяванне супрацоўніцтва з беларускімі рэгіёнамі адкрыла для малдаўскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермераў новыя напрамкі для паставак плодаагародніннай прадукцыі.
Традыцыйнымі для наведвання малдаўскімі рэгіянальнымі дэлегацыямі сталі штогадовая Міжнародная універсальная выстава-кірмаш «Вясна ў Гомелі» і Гомельскі эканамічны форум, Беларускі аграпрамысловы тыдзень, дні горада ў Мінску Полацку, Оршы, Салігорску; беларускія фальклорныя фэсты «Залатая пчолка», «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», «Вянок дружбы» і інш.
У рамках развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з 2016 года ў Гагаузіі арганізавана зборка трактароў малой магутнасці сумесна з Бабруйскім заводам трактарных дэталяў і агрэгатаў.
У 2016 — 2019 гг. падпісаны шэраг дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Малдовы:
- Пагадненне паміж Выканаўчым Камітэтам Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія (Гагаузія Ері) Рэспублікі Малдова і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве (ліпень 2016 г.);
- Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Тараклійскага раёна Рэспублікі Малдова і Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам Гомельскай вобласці (май 2016 г.);
- Пагадненне аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Гомельскім аблвыканкамам і Выканаўчым камітэтам аўтаномна-тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія (красавік 2018 г.);
- Пратакол аб намерах паміж Ганцавіцкім раёнам Рэспублікі Беларусь і раёнам Леова Рэспублікі Малдова па абмене групамі дзяцей для аздараўлення (красавік 2018 г.);
- Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж горадам Жодзіна і муніцыпалітэтам Хынчешты (красавік 2018 г.).
- Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Мазырскім і Вулканешцкім раёнамі (травень 2019 г.).
- Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бераставіцкім раёнам і Рышканскім раёнам (люты 2020).
У чэрвені 2019 г. падпісаны План узаемадзеяння паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Дзяржаўнай адміністрацыяй горада Ціраспаль і горада Днястроўск на 2019-2020 гады.
11 мая 2021 г. падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Аргееўскім (Малдова) і Пухавіцкім (Беларусь) раёнамі. Партнёрства засяроджана на супрацоўніцтве ў эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ў такіх галінах, як гандаль, будаўніцтва, транспарт, ахова навакольнага асяроддзя, ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт і турызм.