:

Пасведчанне на вяртанне


 

ПАСВЕДЧАННЕ НА ВЯРТАННЕ

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пасведчанне на вяртанне выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі або консульскімі ўстановамі:

  • грамадзянам Рэспублікі Беларусь — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Пры прыёме заявы аб выдачы пасведчання на вяртанне службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь ўстанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, апытвае яго пра абставіны страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага або службовага пашпарта, праязнога дакумента і аб наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства.

У выпадку немагчымасці ўстанавіць асобу і грамадзянства заяўніка службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь накіроўвае запыт у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь аб пацверджанні асобы і грамадзянства заяўніка.

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне павінен ў месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарта, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца на консульскім уліку).

У адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта ад 26 красавіка 2010 г. № 200, выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь які дасягнуў 14-гадовага ўзросту або асобе без грамадзянства, якія стала пражывае ў Рэспублiцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

  • заява на выдачу пасведчання;
  • заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 × 50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту або асобе без грамадзянства, якія пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

  • заяву на выдачу пасведчання;
  • заяву з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • два каляровых фотаздымка непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 × 50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне складае 20 еўра.

Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пасведчанне выдаецца бясплатна.

Таксама бясплатна выдаюцца пасведчанні на вяртанне грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў, альбо з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, альбо не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору.

Тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае да 1 месяца з дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці