:

Аб адкрыцці выставы, прысвечанай падрыхтоўцы ІІ Еўрапейскіх гульняў

14.02.2019 г.

 

Сёння, 14 лютага 2019 г. у Кішынёве ў памяшканні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Малдовы адбылося ўрчыстае адкрыццё фотавыставы «Беларусь спартыўная. Беларусь у свеце спорту.», прысвечаная падрыхтоўцы ІІ Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў чэрвені г.г. у Мінску.

Фотавыстава была падрыхтавана Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў і арганізавана сумеснымі намаганнямі Пасольства Беларусі ў Малодове і НАК Малдовы.

Пасол Беларусі ў Малдове С.Чычук і Старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта Малдовы М.Жураўскі правялі ўрачыстае адкрыццё фотавыставы. Сярод гасцей – Кіраўнік агенцтва па інвестыцыях і турызму спадарыня Р.Вербенюк, кіраўнікі і члены спартыўных федэрацый Малдовы, прадстаўнікі турыстычных агенцтваў, спартыўнай грамадскасці і прэсы, кіраўніцтва дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Кішынёве.

Пасля экспанавання ў НАК Малдовы фотавыстава будзе прадстаўлена ў Беларускім культурным цэнтры ў Кішынёве і Міжнародным аэрапорце сталіцы Малдовы.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти