:

Аб удзеле Пасольства ў спартыўным фестывалі ў Кішынёве

20.05.2019 г.

 

Сёння, 18 мая 2019 г. на цэнтральнай плошчы Кішынёва адбыўся маштабны спартыўны фестываль “Olimpic Fest 2019”, арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Малдовы, Міныстэрствам адукацыі, культуры і даследванняў Рэспублікі Малдова і гарадскімі ўладамі Кішынёва.

У фестывалі прыняло ўдзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова, арганізаваўшы асобны стэнд, прысвечаны падрыхтоўцы ІІ Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца 21 – 30 чэрвеня 2019 г. у г.Мінску.

Пасол Беларусі ў Малдове С.Чычук выступіў на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, адзначыўшы прыкметную актывізацыю беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў галіне спорту і турызму, выклаўшы змястоўную прэзентацыю II Еўрапейскіх гульняў, маючых адбыцца неўзабаве ў сталіцы Беларусі.

Беларускі стэнд з інфармацыйнымі матэрыяламі аб галоўнай спартыўнай падзеі гэтага года ў Еўропе выклікаў вялікую зацікаўленнасць шырока прадстаўленай спартыўнай грамадскасці Малдовы, прадстаўнікоў спецыялізаваных мас-медыя, шматлікіх жыхароў Кішынёва.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти