Аб ушанаванні ветэрана У.Вайцяховіча
10.05.2019 г.
10 мая 2019 г. прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове, кіраўнітства аб’яднання беларускай дыяспары ў Кішіневе і Беларускага культурнага цэнтра ў Малдове павіншавалі з 95-годдзем беларуса, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, члена Беларускай грамады Рэспублікі Малдова Вайцяховіча Уладзіміра Віктаравіча.
За шматгадовую дзейнасць на карысць умацавання дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Малдовай, значны ўклад у захаванне нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці беларусаў Малдовы, у патрыятычнае выхаванне моладзі ў якасці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў сувязі з 95-годдзем з дня нараджэння У.В. Вайцяховіч быў узнагароджаны граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.
Юбіляру былі ўручаны таксама памятныя падарункі.